Зафранцузская Грэбля

вёска ў Мінскай вобласці
(Пасля перасылкі з Вёска Зафранцузская Грэбля)

Зафранцу́зская Грэ́бля[1] (трансліт.: Zafrancuzskaja Hreblia, руск.: Зафранцузская Гребля) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Зафранцузская Грэбля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Зафранцузская Грэбля на карце Беларусі ±
Зафранцузская Грэбля (Беларусь)
Зафранцузская Грэбля
Зафранцузская Грэбля (Мінская вобласць)
Зафранцузская Грэбля

Месціцца за 19 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Балачанка.

ГісторыяПравіць

У 1885 годзе ваколіца ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2].

З лютага да снежня 1918 года акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года паводле Трэцяй Устаўной граматы абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад ССРБ. У жніўні — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы[2].

У 1926 годзе ваколіца ў Балочанскім сельсавеце Пухавіцкага раёна[3].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У сакавіку 1944 года вёска была спаленая, загінула 14 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая[3].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[4].

НасельніцтваПравіць

  • 1897 — 15 двароў, 139 жыхароў
  • 1908 — 22 двары, 124 жыхары
  • 1917 — 28 двароў, 176 жыхароў
  • 1926 — 40 двароў, 207 жыхароў
  • 1940 — 26 двароў, 35 жыхароў
  • 1960 — 44 жыхары
  • 1999 — 10 жыхароў
  • 2002 — 5 двароў, 6 жыхароў
  • 2010 — 6 жыхароў
  • 2012 — 2 гаспадаркі, 3 жыхары[3]

Вядомыя асобыПравіць

  • Альберт Іосіфавіч Котаў (нар. 1937) — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Зафранцузская Грэбля // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 144—145. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Zafrancuzka grobla // Зафранцузская Грэбля // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XIV (Worowo — Żyżyn), 1895 (польск.)  S. 256

СпасылкіПравіць