Кавалі (Брагінскі раён)

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Кавалі, Брагінскі раён)

Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Вёска
Кавалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
150 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247633
Аўтамабільны код
3
Кавалі на карце Беларусі ±
Кавалі (Брагінскі раён) (Беларусь)
Кавалі (Брагінскі раён)
Кавалі (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Кавалі (Брагінскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 13 км на захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 123 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін—Хойнікі.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу далучаюцца 2 просталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Вядомая з XIX стагоддзя. У 1850 годзе ўладанне графіні Ракіцкай. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі). Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 1850 год — 12 двароў.
  • 1908 год — 13 двароў, 115 жыхароў.
  • 1930 год — 37 двароў, 241 жыхар.
  • 1959 год — 312 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 58 гаспадарак, 150 жыхароў.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць