Калінаўка (Мядзельскі раён)

Калі́наўка[1] (трансліт.: Kalinaŭka, руск.: Калиновка) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.

Вёска
Калінаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
19
Насельніцтва
33 чалавекі (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222384
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240840031
Калінаўка на карце Беларусі ±
Калінаўка (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Калінаўка (Мядзельскі раён)
Калінаўка (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Калінаўка (Мядзельскі раён)

Гісторыя правіць

У 1770 годзе вёска Мядзельскага староства Віленскага ваяводства. У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, побач быў аднайменны засценак Калінаўка (з 1940-х вядомы як вёска Сівыя). У 1904 годзе ў вёсцы працавала школа граматы, дзе ў 1896/97 навучальным годзе вучыліся 12 хлопчыкаў. З 1921 года вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства.

З 12 кастрычніка 1940 года ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 21 мая 1951 года ў Лук’янаўскім, з 1952 года — Сваткаўскім сельсаветах, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.

У 1948 годзе створаны калгас імя Калініна. У 1951—1952 гадах вёска — цэнтр узбуйненага калгаса з той жа назвай (3 вёскі), з 1952 года ў калгасе імя Молатава, які 30 ліпеня 1957 года перайменаваны ў калгас «Зара», з 1988 года ў калгасе імя Леніна (цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 года ў аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 года ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтр — Сваткі).

Насельніцтва правіць

  • 1770 год — 3 сям’і
  • 1868 год — 7 двароў, 66 жыхароў
  • 1904 год — 201 жыхар
  • 1908 год — 28 двароў, 168 жыхароў
  • 1921 год — 28 двароў, 141 жыхар
  • 1931 год — 29 двароў, 152 жыхары
  • 1940 год — 28 двароў, 147 жыхароў
  • 1960 год — 104 жыхары
  • 1997 год — 19 двароў, 33 жыхары

Інфраструктура правіць

Магазін, жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі правіць