Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)

былая вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Камаро́вічы — былая вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Рэчыцкага сельсавета.

Вёска
Камаровічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
312 чалавек (2002)
СААТА
7256820016
Камаровічы на карце Беларусі ±
Камаровічы (Чэрыкаўскі раён) (Беларусь)
Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)
Камаровічы (Чэрыкаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Камаровічы (Чэрыкаўскі раён)

Насельніцтва 312 чал. (2002), 121 сям’я.

Геаграфія правіць

Знаходзілася прыкладна за 100 км на паўночны ўсход ад Магілёва, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Чэрыкаў. На ўездзе ў вёску папярэджваючы знак «Радыяцыйная небяспека. Уезд і ўваход забаронены». Вёска знаходзілася ў прыгожых мясцінах, на беразе рэчкі Яленка, каля месца ўпадзення ў раку Волчас. На тэрыторыі вёскі знаходзяцца два возеры.

Гісторыя правіць

Згодна са звесткамі, у 1660 годзе ўладаром вёскі і маёнтку ў ёй быў Казімер Грушэцкі (з шляхецкага і дваранскага роду Грушэцкіх). Ад Казіміра пайшлі нашчадкі, якія ў 19 ст. жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах[1].

У сярэдзіне XIX ст. маёнткам Камаровічы (Komorowicze) валодаў, разам з іншымі маёнткамі, Міхаіл Аляксандр Галынскі (Michał Aleksander Hołyński), з роду Галынскіх (Holynscy), герба Клямры (Klamry); нар. 07.10.1852 г., суддзя павятовага суда ў Чэрыкаве, таварыш старшыні Таварыства дапамогі збяднелым дзецям патомных дваран у Чэрыкаве, сябра Рады Сельскагаспадарак у Чэрыкаве. У 1867—1872 гг. зямельныя надзелы Камаровічы, разам з іншымі, якія належалі Міхаілу Іванавічу і Соф’і Іванаўне Галынскім, былі выкуплены часоваабавязанымі сялянамі.

Перад вайной у вёсцы жыло 220 чалавек у 72 дварах[2]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года гітлераўцамі было спалена 70 хат[2].

У вёсцы знаходзілася драўляная царква, унесеная ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (не захавалася).

Апошнім часам вёска налічвала 121 сям’ю, 312 чалавек. Як адміністрацыйная адзінка, вёска згубіла свой статус у 2002 годзе.

Скасавана ў 2004 годзе.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Вывад: 1803.06.02 (Магілёўскі ДДС)
  2. а б Комаровичи (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць