Камена (Лагойскі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Камена)

Ка́мена[1] (трансліт.: Kamiena, руск.: Камено) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета. Насельніцтва 553 чал. (2003).

Аграгарадок
Камена
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Камень
Вышыня цэнтра
216 м
Насельніцтва
  • 481 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223132
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232827041
Камена на карце Беларусі ±
Камена (Лагойскі раён) (Беларусь)
Камена (Лагойскі раён)
Камена (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Камена (Лагойскі раён)

Геаграфія правіць

Аграгарадок знаходзіцца за 42[2] км у напрамку на паўночны ўсход ад Лагойска, за 82 км ад Мінска[2], за 44 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў[2], на рацэ Мікалаеўшчына (Каменка), на аўтамабільнай дарозе Р63.

Гісторыя правіць

Двор Камень-Харэцкі быў цэнтрам Харэцкай (Харэцкаўскай) воласці, тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінка добра вядомай з XIV ст. Аднак сам двор упершыню згадваецца ў сярэдзіне XV ст. У першай палове XVI ст. яго набыў ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 годзе паселішча згадваецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1570 годзе Васіль Тышкевіч пакінуў маёнтак свайму сыну Яўстаху.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень Харэцкі апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Покрыва Прасвятой Багародзіцы, якой належала 90 дзесяцін зямлі. На могілках існавала царква Успення Прасвятой Багародзіцы, у якой шанаваўся мясцовы абраз Божай Маці. Паводле інвентара 1846 г. у маёнтку было 14 двароў, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазін. Станам на 1886 — 14 двароў, царква, капліца, смалакурны завод.

У 1919 годзе Камень увайшоў у БССР, дзе 20 жніўня 1924 г. стаў цэнтрам Каменскага сельсавета Зембінскага раёна (з 22 верасня 1927 г. у Плешчаніцкім раёне, з 25 снежня 1962 г. у Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1926 год тут было 54 двары, на 1941 — 80, на 1969 — 118, на 1 студзеня 2003 — 182. 5 сакавіка 1981 года вёска Камень перайменавана ў Камена.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя правіць

Страчаная спадчына правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 511.
  • Kamień (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 734.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 9. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 13. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі правіць