Камень (Валожынскі раён)

вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ка́мень[1][2] (трансліт.: Kamień, руск.: Камень) — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменка. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 690 чал. (1997). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вёска
Камень
Касцёл Св. апосталаў Пятра і Паўла
Касцёл Св. апосталаў Пятра і Паўла
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 440 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовыя індэксы
222371
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220843086
Камень на карце Беларусі ±
Камень (Валожынскі раён) (Беларусь)
Камень (Валожынскі раён)
Камень (Валожынскі раён) (Мінская вобласць)
Камень (Валожынскі раён)

Гісторыя правіць

Упершыню Камень згадваецца ў 1-й палове XV ст. як уладанне Гедыгольдавічаў. Каля 1451 кашталян віленскі Сенька Гедыгольдавіч заснаваў у мястэчку касцёл. У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Забярэзінскіх, якія ў 1522 збудавалі тут фарны касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

 
Касцёльная працэсія, пач. XX ст.

У 2-й палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. ст. — Далмат-Ісайкоўскіх, пазней Юдзіцкіх. У 1679 у мястэчку збудавалі новы касцёл.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 49 двароў. У XVIIIXIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й пал. XIX ст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Салагубаў і Плявакаў, у 2-й палове XIX — пачатку XX стст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 116 двароў, касцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазін, карчма, 3 кузні, крама лазня.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).

З 1939 года Камень у складзе БССР, вёска У 1940—1959 гадах цэнтр Каменскага сельсавета Івянецкага раёна.

У гады 2-й сусветнай вайны, падчас карнай аперацыі «Герман» 24 ліпеня 1943 года акупанты расстралялі настаяцеля каменскага касцёла ксяндза Леапольда Аўліха і вікарыя Казіміра Рыбалтоўскага.[3]

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Камені працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клуб.

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Старая званіца

Славутасці правіць

За 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалагічны помнік (гарадзішча і паселішча часоў сярэднявечча).

Страчаная спадчына правіць

Зноскі

  1. Госкартгеоцентр(недаступная спасылка)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. https://kraj.by/belarus/news/70-goddze-ivyanetskaga-paustannya-i-aperatsii-german/-70-letie-rasstrela-dvuh-svyashchennikov-vspomnyat-24-iyulya-v-d-kamen-vologinskogo-rayona-foto-2013-07-24
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. Валерый Шаблюк. Камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 45.
  6. Валерый Шаблюк. Камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 44.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць