Карчова

аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Карчо́ва[1] (трансліт.: Karčova, руск.: Карчёво) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 35 км на поўнач ад Баранавічаў, за 1 км ад ракі Сэрвач.

Аграгарадок
Карчова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Туганавічы
Насельніцтва
  • 306 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225369
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812035
Карчова на карце Беларусі ±
Карчова (Беларусь)
Карчова
Карчова (Брэсцкая вобласць)
Карчова

Назва правіць

Найраннейшая назва Туганавічы, як і пазнейшае Туганава, напэўна, патранімічная форма ад імя Туган. У краязнаўчай літаратуры сцвярджаюць, што Туган быў татарынам, што звычайна падмацоўваюць згаданымі пад 1566 і 1570 гадамі паблізу Туганавічаў урочышчамі Ардынка (Ардынцоўшчына), Татараўшчына і «гаем альховым за татарамі». Аднак пэўны Туган з крыніц не вядомы. Магчыма, версія такога паходжання назвы даволі позняя, бо Адам Міцкевіч, добра знаёмы з мясцовасцю і мясцовымі паданнямі, выводзіць князёў Туганаў, гаспадароў возера Свіцязь, літоўцамі, васаламі вялікага князя Міндоўга.

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У сярэдзіне XV стагоддзя Туганавічы належалі панам Юшку і Івашку Гойцавічам, тады пан Івашка даў дзве «службы» ў Туганавічах наваградскаму баярыну, продку Цяраевічаў. Гойцавічы не пакінулі нашчадкаў і не жылі ўжо да 1470 года, спадкаваў ім вялікі князь Казімір, якія даў адну частку Туганавічаў князю Івану Масальскаму, а другую—пану Мікалаю Няміравічу. Упершыню сяло Туганава згадваецца 10 чэрвеня 1471 года, калі маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч запісаў яго сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці — касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа. Аднак пасля смерці пана Мікалая Няміравіча (каля 1489) яго частка Туганавічаў вярнулася да вялікага князя Казіміра. Пасля паланення, напэўна, у бітве на Вядрошы, князя Сямёна Іванавіча Масальскага, да гаспадара, ужо вялікага князя Аляксандра, перайшла і другая частка Туганавічаў. У 1509 годзе князь Сямёнавіч Іванавіч вярнуўся пасля 9-гадовага палону і ў 1510 годзе ўжо вялікі князь Жыгімонт Стары наноў даў яму Туганавічы, а ў 1511 годзе дадаў да іх сенажаць і поле. У 1514 годзе гаспадар разбіраў спрэчку свайго двараніна Сямёна Іванавіча з яго туганавіцкімі суседзямі Грынем і Еськам Цяраевічамі (Тэраевічамі), баярамі наваградскімі. Лістом ад 31 студзеня 1529 года вялікі князь Жыгімонт Стары зноў пацвердзіў Сямёну Іванавічу двор Туганавічы, а таксама дадаў мядовую і піўную карчму ў Цырыне і поле ў Варончы. У 1556 годзе ў Туганавічах праведзена валочная памера, тым часам двор ужо належаў сынам Сямёна Іванавіча — Міхаілу і Івану, якія называліся прыдомкам Туганаўскія.

У XVII стагоддзі маёнткам па частках валодалі Дайнэкі, Гарніцкія, Касцянецкія і Туганоўскія. З 1758 года Туганавічы сталі ўласнасцю Верашчакаў. У другой палове XVIII стагоддзя створаны Туганавіцкі пейзажны парк, плошчай каля 5 га.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1798 годзе маёнтак і вёска Туганавічы мелі 40 дамоў. Частымі гасцямі гаспадароў маёнтка былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка.

З 1831 года маёнтак зноў набылі Туганоўскія. Канстанцін Туганоўскі ўзяў шлюб з Соф’яй Верашчакай; падтрымліваў сувязі з Кастусём Каліноўскім, дапамагаў яму ў рэвалюцыйнай барацьбе. У час паўстання 1863—1864 гадоў у маёнтку Туганавічы была створана зброевая майстэрня, адкуль зброя перапраўлялася ў адзін з цэнтраў паўстання — Мілавіды.

Найноўшы час правіць

У 1909 годзе вёска Карчова ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

З 16 ліпеня 1954 года па 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Карчоўскага сельсавета[3].

Інфраструктура правіць

  • 1971 год — камбінат бытавога абслугоўвання, 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, магазін.
  • 1998 год — сядзібы выканкома сельсавета і калгаса, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом быту, магазін.

Насельніцтва правіць

  • 74 двары, 517 жыхароў (1909)
  • 342 жыхары (1959)
  • 445 жыхароў (1970)
  • 123 гаспадаркі, 413 жыхароў (1971)
  • 175 падвор’яў, 496 жыхароў (1998)
  • 175 гаспадарак, 464 жыхары (2005)

Славутасці правіць

Старачаная спадчына правіць

 
Сядзіба ў Туганавічах. Канец XIX ст.
  • Сядзіба Верашчакаў

Вядомыя ўраджэнцы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 61.
  • РИБ Т. 20. — кн. I., № 130 Стб. 170-171 (20.6.1514); — кн. II. № 82 Стб. 637-640 (20.10.1510).
  • Шаблюк В. У. Двор у Туганавічах. — Мн.: Полымя, 1996. — 48 с.: іл., 17 см — ISBN 985-07-0076-9

Спасылкі правіць