Керплашына

(Пасля перасылкі з Вёска Керплашына)

Керплашы́на[1] (трансліт.: Kierplašyna, руск.: Керплошина) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.

Вёска
Керплашына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 8 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
Керплашына на карце Беларусі ±
Керплашына (Беларусь)
Керплашына
Керплашына (Гродзенская вобласць)
Керплашына

Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рындзюнскага сельсавета[2].

Назва правіць

Назва балцка-літоўскага паходжання, ад літ.: kérplėša «выдраны корч; (бурай) вывернутае з коранем дрэва», ад keras «корч з усім карэннем» i plėšti «лупіць; дзерці; ірваць; араць».

Двухасноўнае літоўскае слова адпавядае літоўскаму выразу kerus plėšti і ўстойліваму яго беларускаму аналагу «рваць карчы». Назва магла ўзнікнуць у часы распаўсюджання падсечна-агнявога земляробства.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Спасылкі правіць