Кра́сны Пасёлак[1] (трансліт.: Krasny Pasiolak, руск.: Красный Посёлок) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 22 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 77 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Вёска
Красны Пасёлак
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Красны Пасёлак на карце Беларусі ±
Красны Пасёлак (Беларусь)
Красны Пасёлак
Красны Пасёлак (Мінская вобласць)
Красны Пасёлак

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1920-я гады на месцы хутароў Падаточча і Воссе.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пасёлка пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Чырвоны Пасёлак // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 195. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць