Кульшычы (Слаўгарадскі раён)

былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ку́льшычы[2] (трансліт.: Kuĺšyčy, руск.: Кульшичи) — былая вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета.

Вёска
Кульшычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
151 м
Колькасць двароў
1[1]
Насельніцтва
1[1] чалавек (2011)
СААТА
7250808036
Кульшычы на карце Беларусі ±
Кульшычы (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Кульшычы (Слаўгарадскі раён)
Кульшычы (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Кульшычы (Слаўгарадскі раён)

Вёска была выселена пасля Чарнобыльскай аварыі, на момант рассялення ў 1986 годзе ў ім налічвалася ўсяго 400 жыхароў. На 2011 год пражывае 1 чалавек[1]. Ліквідавана ў 2014 годзе[3].

Геаграфія правіць

Геаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна. Побач з вёскай знаходзіцца найвышэйшы пункт Слаўгарадскага раёна (189 метраў над узроўнем мора) і Кульшыцкае возера[4]. Ля Кульшыч змешчана братэрская магіла 1943—44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000527шыфр 513Д000527

Гісторыя правіць

 
Наста Іванова з в. Кульшычы Магілёўскай губерні. І. Сербаў, 1911

Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Кульшыцы ва ўладанні ў Якуба Тарабеша ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5]. У 1751 годзе згадваецца пра пабудову новай царквы Раства Багародзіцы кульшыцкімі старостамі Мікалаем і Кацярынай (з Хелхоўскіх) Курганскімі[6].

У 1924—1992 гадах цэнтр Кульшыцкага сельсавета.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кульшы́чы, Ку́льшыцы, Кульшы́цы
  3. Решение Славгородского районного Совета депутатов от 18.11.2014 N 7-5 «Об упразднении сельских населенных пунктов Славгородского района»
  4. Славгородский район (Могилевская область) Архівавана 14 жніўня 2011.
  5. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  6. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 91, с. 34

Спасылкі правіць