Куляшы (Хаценчыцкі сельсавет)

Куляшы́[1] (трансліт.: Kuliašy, руск.: Кулеши) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Куляшы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213878126
Куляшы на карце Беларусі ±
Куляшы (Хаценчыцкі сельсавет) (Беларусь)
Куляшы (Хаценчыцкі сельсавет)
Куляшы (Хаценчыцкі сельсавет) (Мінская вобласць)
Куляшы (Хаценчыцкі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 49 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 75 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1873 вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі; 24 рэвізскія душы, уласнасць Грэгаровіча. У 1908 годзе 149 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, вёска ў складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва правіць

  • 1866 год — 74 жыхары, 9 двароў.
  • 1897 год — 100 жыхароў, 10 двароў.
  • 1908 год — 75 жыхароў, 11 двароў.
  • 1921 год — 84 жыхары, 15 двароў[3].
  • 1931 год — 98 жыхароў, 16 двароў[4].
  • 1960 год — 74 жыхары.
  • 2008 год — 19 жыхароў, 11 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць