Купяцічы

вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Купяцічы)

Купя́цічы[1] (трансліт.: Kupiacičy, руск.: Купятичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, каля р. Ясельда. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Насельніцтва 906 жыхароў (2005). Знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад Пінска, 184 км ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Пінск на лініі ПінскЛунінец.

Вёска
Купяцічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
906 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254825051
Купяцічы на карце Беларусі ±
Купяцічы (Беларусь)
Купяцічы
Купяцічы (Брэсцкая вобласць)
Купяцічы

Гісторыя правіць

У другой палове XV ст. сяло Пінскага княства, з 1470-х гадоў у ліку маёнткаў пінскай княгіні Марыі Сямёнавай і яе сына кн. Васіля Сямёнавіча. У 1492 і 1495 паводле дарчых грамат землі і людзей у сяле атрымалі баяры Пачапоўскія, Любельскія, Федка Цішкавіч, якому наследавалі Васіль Вядзюшка і яго зяць Міхаіл Барзабагаты. У гэты час згадваецца Багародзіцкая царква, якая атрымала тут дварышча. З 1500 — уласнасць князя Ф. І. Яраславіча, ад якога наданні атрымалі Багародзіцкая царква: дварышча «лес лору», «ез на Ясолде», «штогадовую грашовую даніну». У 1519 дварышча (Якунеўшчыну) атрымаў зямянін Рыгор Зенкавіч. У 1515 тры дварышчы атрымала пінская Фёдараўская праваслаўная царква. У 1524 гэтыя наданні пацвердзіў кароль Жыгімонт I Стары. З 1521 — у Пінскім старостве, у складзе маёнткаў каралевы Боны Сфорцы. У 1522 два дварышчы ў сяле атрымалі баяры пінскія Пархвяновічы.

 
Абраз «Звеставанне». Другая палова ХVІІІ ст.

У сярэдзіне XVI стагоддзя — сяло, цэнтр Купяціцкага войтаўства ў складзе гаспадарскага двара Ставецкага. З 1560-х — у Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць, цэнтр войтаўства. У 1568 прывілей на зямельную маёмасць тут атрымаў Рыгор Война. У 16281817 тут існаваў Купяціцкі Увядзенскі манастыр.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1796 — у Пінскім павеце Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX стагоддзя сяло, цэнтр сельскай грамады. У 1867 пабудавана Мікалаеўская царква, працавала народнае вучылішча. У 1886 — сяло ў Пінкавіцкай воласці.

У 19211939 у складзе міжваеннай Польшчы, вёска ў Купяціцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. З 1939 у Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 у Пінскім павеце Пінскай вобласці, з 15 студзеня 1940 у Пінскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 у Высакоўскім сельсавеце.

Перад вайной у вёсцы жыло 1100 чалавек у 240 дварах[2].

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 — ліпені 1944 акупаваная нямецкімі войскамі, якія ў сакавіку 1943 знішчылі 160 двароў, забілі 41 жыхара[2].

У 1940—1954 гадах у складзе Высокаўскага сельсавета, да 3 чэрвеня 1957 года — у складзе Пінкавіцкага сельсавета, пасля — у складзе Гарадзішчанскага сельсавета[3]. У 1972 цэнтр калгасу «Дружба народаў», 8-гадовая школа, бібліятэка, Дом культуры, 2 крамы.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1886 — 56 двароў, 533 жыхары; у канцы XIX ст. — 121 двор, 826 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1921 — 50 двароў, 579 жыхароў; 1940 — 218 двароў, 1061 жыхар; 1960 — 1131 жыхар; 1972 — 1247 жыхароў, 350 гаспадарак; у канцы XX ст. — 333 двары, 878 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2005 — 347 гаспадарак, 906 жыхароў[4]

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Купятичи (руск.)
  3. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць