Кучкуны (Валожынскі раён)

вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Кучкуны́[1] (трансліт.: Kučkuny, руск.: Кучкуны) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 46 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь на лініі Мінск — Маладзечна, за 40 км ад Мінска. 12 гаспадарак, 18 жыхароў (2008).

Вёска
Кучкуны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 61 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовыя індэксы
222365
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220857086
Кучкуны на карце Беларусі ±
Кучкуны (Валожынскі раён) (Беларусь)
Кучкуны (Валожынскі раён)
Кучкуны (Валожынскі раён) (Мінская вобласць)
Кучкуны (Валожынскі раён)

Назва правіць

Назва адыменнага паходжання. Прозвішча Kučkūnas вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі. З дапамогай дымінутыўнага пашыральніка -k- і патранімічнага пашыральніка -ūn- яно ўтворанае ад антрапоніма (даўнейшага імя) тыпу Kukas, Kukys.

Побач з Кучкунамі Бузуны з назвай падобнага ўтварэння (< Buzūnas), а таксама Гервелі (< Gervelis).

Геаграфія правіць

Рэльеф раўнінны, вакол лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мінск — Валожын.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Вядома з XVIII стагоддзя. У 1800 годзе вёска, 8 двароў, 65 жыхароў, у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць ракаўскага базыльянскага кляштара. У 1815 годзе 40 жыхароў мужчынскага полу. У 1858 годзе вёска была ўласнасцю казны, побач размяшчаўся маёнтак. Паводле перапісу 1897 года 19 двароў, 100 жыхароў і фальварак, 1 двор, б жыхароў, ў Ракаўскай воласці Мінскага павета. З 1921 года пад уладай Польшчы, у вёсцы 22 двары. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Выганіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 18 студзеня 1949 года арганізаваны калгас «Камунар», які абслугоўвала Залеская МТС. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Ракаўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. З 1963 года ў складзе саўгаса «Ракаўскі» (цэнтр — в. Ракаў). У 1994 годзе 17 гаспадарак.

Насельніцтва правіць

  • 1800 — 65 чал.
  • 1897 — 106 чал.
  • 1921 — 119 чал.
  • 1959 — 113 чал.
  • 1994 — 23 чал.
  • 2008 — 18 чал.

Славутасці правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць