Лаздуны 1

аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Лаздуны 1)

Лазду́ны 1[1] (трансліт.: Lazduny 1, руск.: Лаздуны 1) — вёска ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лаздунскага сельсавета. Знаходзяцца за 14 км на ўсход ад Іўя, за 12 км ад чыг. ст. Юрацішак на лініі Ліда—Маладзечна.

Вёска
Лаздуны 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 840 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229820051
Лаздуны 1 на карце Беларусі ±
Лаздуны 1 (Беларусь)
Лаздуны 1
Лаздуны 1 (Гродзенская вобласць)
Лаздуны 1

Гісторыя правіць

Упершыню Лаздуны згадваюцца ў XVI ст. як валоданне Радзівілаў, якія цягам стагоддзяў перадавалі іх у заклад іншым асобам. Ад свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1591 годзе Лаздуны згадваюцца як маёнтак, што знаходзіўся ў закладзе ў Бруханскіх, пазней у Магільніцкіх, з 1614 г. у віленскага купца Вендана. Цягам 1645—1699 гг. Лаздунамі валодаў стольнік браслаўскі М. Більдзюкевіч. Станам на 1690 год у паселішчы было 15 дымоў.

У пачатку XVIII ст. Лаздуны перайшлі ў валоданне Ромераў, пазней Панорскіх. Станам на 1735 годзе тут было 45 дымоў. У 1744 годзе ў Лаздунах збудавалі касцёл, які належаў да Суботніцкай парафіі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лаздуны апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Апошні ардынат Дамінік Геранім Радзівіл у 1806 годзе падараваў мястэчка Валадковічам. За Корвін-Мілеўскімі ў 1859 годзе ў Лаздунах нанава адбудавалі касцёл. У 1861 года тут адбыліся сялянскія выступленні. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку Лаздуны быў 91 двор, працавалі хлебазапасны магазін, школа граматы; у маёнтку Лаздуны з фальваркамі — 8 двароў, дзейнічалі касцёл, вінакурня, карчма. На 1909 год у мястэчку было 122 двары.

У Першую сусветную вайну Лаздуны занялі нямецкія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час у мястэчку Лаздуны было 156 двароў, у фальварку Лаздуны — 14 двароў. Цягам 1920—1930 гг. тут дзейнічала сельскагаспадарчая школа.

У 1939 годзе Лаздуны ўвайшлі ў БССР. Статус мястэчка Лаздуны панізілі да вёскі. У колішнім маёнтку Лаздуны дзейнічалі сыраварня, школа, крама. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр новаўтворанага Лаздунскага сельсавета. 3 20 студзеня 1960 г. Лаздуны ўваходзяць у склад Іўеўскага раёна.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 456 чал.[2]; 1897 год — 838 чал. у мястэчку Лаздуны і 111 чал. у маёнтку Лаздуны
  • XX стагоддзе: 1905 год — 797 чал. у мястэчку Лаздуны і 213 чал. у маёнтку Лаздуны; 1909 год — 870 чал.; 1921 год — 700 чал. у мястэчку Лаздуны і 118 чал. у фальварку Лаздуны; 1970 год — 714 чал.; 1999 год — 923 чал.; 2009 год — 840 чал.

Інфраструктура правіць

У Лаздунах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры.

Эканоміка правіць

ПМК-56, асфальтавы завод і іншыя прадпрыемствы.

Славутасці правіць

 
Брама касцёла

Страчаная спадчына правіць

 
Падмурак сядзібнага дома

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Łazduny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 617.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць