Ласіцк

вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Ласіцк)

Ла́сіцк[1] (трансліт.: Lasick, руск.: Ласицк) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ласіцкага сельсавета.

Вёска
Ласіцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Ла́сіцак
Насельніцтва
439 чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовы індэкс
225753
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254845026
Ласіцк на карце Беларусі ±
Ласіцк (Беларусь)
Ласіцк
Ласіцк (Брэсцкая вобласць)
Ласіцк

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Пінска, за 215 км ад Брэста, на правым беразе ракі Стыр[2]. Вакол вёскі размешчаны змешаныя шырокалісцвеныя і сасновыя лясы.

Насельніцтва вёскі ў 2009 годзе складала 601 чалавек, а ў 2019 годзе — 439 чалавек.

Эканоміка правіць

У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Ласіцкая сярэдняя школа», Ласіцкая амбулаторыя, аптэка, магазіны «Надежда» і «Стырь», кафэ «Росинка», Ласіцкі лясгас, Ласіцкі яслі-сад «Сонейка», Ласіцкі дом культуры і Ласіцкая бібліятэка. Акрамя таго, на тэрыторыі Ласіцка працуе ААТ «Ласіцк».

Насельніцтва правіць

  • 1998 год — 736 жыхароў, 296 двароў[2].
  • 2009 год — 601 жыхар.
  • 2019 год — 439 жыхароў.

Славутасці правіць

Археалагічныя стаянка старажытных людзей. Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].

 
Капліца

Праваслаўная Свята-Раства-Багародзіцкая капліца была пабудавана ў вёсцы ў XIX стагоддзі на мясцовых могілках і выкарыстоўвалася для адпявання памерлых. Адрозніваецца прастатой і фактычна складаецца з апсіды, што прымыкае да кубападобнага асноўнага аб’ёму. Над галоўным уваходам размешчаны порцік, які падтрымліваецца двума слупамі. Праваслаўная капліца Раства Багародзіцы ў Ласіцку з’яўляецца помнікам народнага дойлідства[4].

Таксама ў вёсцы стаіць помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ласі́цк
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  3. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ
  4. «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год

Літаратура правіць

Спасылкі правіць