Лука (Столінскі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Лука, Столінскі раён)

Лука́[1] (трансліт.: Luka, руск.: Лука) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Глінкаўскага сельсавета. Размешчаны за 4 км на паўднёвы захад ад Глінкі, за 9 км на паўночны ўсход ад Гарадной, за 21 км на захад ад Століна, 225 км ад Брэста, 24 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі ЛунінецСарны. Транспартныя сувязі па аўтадарозе ГараднаяГлінка. 158 гаспадарак, 403 жыхары (2005)[2].

Вёска
Лука
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225501
Аўтамабільны код
1
Лука на карце Беларусі ±
Лука (Столінскі раён) (Беларусь)
Лука (Столінскі раён)
Лука (Столінскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Лука (Столінскі раён)

ГісторыяПравіць

У 17 стагоддзі ўрочышча Луку сярод балота Марочнага ў мяшчан Гарадной набыў нячатаўскі войт Кігір[3]. Урочышча Лука згадваецца як уласнасць мяшчан у інвентары мястэчка Гарадное 1747 года[4]. У 1899—1904 стараста мяшчанскай управы мястэчка Гарадное Есіп Андрэевіч Пешка праводзіў актыўнае асушэнне забалочаных земляў вакол мястэчка, у т. л. у Луцэ.

У 1909 фальварак Церабяжоўскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 1 двор, 5 жыхароў. Належаў Есіпу Пешку.

У 1921 годзе ў складзе Польшчы, фальварак Церабяжоўскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 1 двор, 3 жыхары. У 1920—1930-х, у сувязі з перанаселенасцю Гарадной, было праведзена асушэнне земляў у Луцэ. Адбылася камасацыя, гэта значыць нарэзка хутароў. На новыя землі пераехала багата сем'яў з Гарадной. Паводле карты Польскага ваеннага геаграфічнага інстытута ў 1925 — 30 двароў.

З 1939 года ў складзе БССР, вёска. Паводле перапісу 1959 г. 472 жыхары. 11 жніўня 1959 года перададзена са складу Гарадноўскага сельсавета ў склад Глінкаўскага сельсавета[5]. У Лукенскай школе ў 1958—1960 пачынаў працаваць настаўнікам вядомы фалькларыст Васіль Ліцьвінка.

У 1980 р. 646 жыхароў. Базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На 1 студзеня 2002 р. 164 гаспадаркі, 435 жыхароў, у складзе калгасу «1 Мая»[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 583.
  3. НГАБ. Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 3-23зв.
  4. НГАБ. Ф. 27, воп. 6, спр. 54
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць