Любны — гістарычны раён горада Гомеля. Былая вёска размешчанная на беразе Любенскага возера (былога русла ракі Сож). Умоўнымі межамі вёскі з’яўляюцца вуліцы Быхаўская, Далёкая, Сляпнёва, Леванеўскага, а таксама бераг Любенскага возера.

Любенскае возера і забудова Любенскага мікрараёна

Гісторыя правіць

На плане 1864 года — вёска за некалькі кіламетраў на паўднёвы-захад ад гарадской мяжы. Да вёскі вяла вуліца якую так і называлі «Любенская», якая на карце 1910 года пазначана як вуліца ў вёску Лубны (у арыгінале: «улица въ дер. Лубны»).[1]

У 1926—1931 гадах — вёска ў складзе Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна. У 1931 годзе вёска Любны увайшла ў гарадскую мяжу Гомеля.

У наш час назву «Любенскі» носіць мікрараён Савецкага раёна Гомеля, які размешчан ля межаў (па іншых звестках — на месцы) былой вёскі Любны. Акрамя Любенскага мікрараёна, сучасная тэрыторыя былой вёскі Любны забудавана 1-2-х павярховымі дамамі.

Археалогія правіць

Непадалёк ад былой вёскі, ва ўрочышчы «Шведская гара» размешчана гарадзішча мілаградскай культуры (VI—III стагоддзі да н.э.). Першапачаткова мысавае гарадзішча (памеры прыкладна 102 на 108 м) было ўмацавана 3 валамі (захаваўся толькі 1).

Гарадзішча вядома з канца XIX стагоддзя. Даследвалася ў 1928 (К. М. Палікарповіч) і ў 1936 гадах (А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя). Раскопкі праводзілі: у 1926 годзе І. Х. Юшчанка і ў 1977—1978 гадах В. І. Сычоў. Падчас раскопак знойдзена ляпная кераміка, у т.л. гліняная прасліца і грузікі, жалезныя прылады працы, зброя і прадметы быта, бронзавыя ўпрыгожваньні. Знаходкі (на 1990 год) захоўваліся часткова ў інстытуце гісторыі АН Беларусі і Гомельскім краязнаўчым музеі.[2]

Паходжанне назвы правіць

Частка «Луб», «Люб» звычайна сустракаецца ў прывязі да якога-небудзь воднага аб’екта. Сэнсавая значэнне гэтых назваў — нізіна, нізінны луг, невялікае балота, рэчышча ракі.[3]

Зноскі

  1. Гомель. План горада на 1910 год
  2. Гомель. Энцыклапедычны даведнік. 1991 год. ст 289
  3. Гомель. Энцыклапедычны даведнік. 1991 год. ст 290

Літаратура правіць

  • А. Ф. Рогалеў — От Гомиюка до Гомеля (выданне 2)— Гомель: Одобарк, 2006. — 220 с.
  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.