Лявонавічы (Пухавіцкі раён)

Ляво́навічы[1] (трансліт.: Liavonavičy, руск.: Леоновичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Лявонавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
90 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Лявонавічы на карце Беларусі ±
Лявонавічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Лявонавічы (Пухавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Месціцца за 33 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У 19 - пач. 20 ст. вёска ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Уласнасць Забелаў.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі створана пачатковая школа.

На 1933 год працавалі калгас «Энергія», кузня, стальмашня, рымарня.

Падчас Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваная нямецкімі войскамі.

Насельніцтва правіць

  • 1755 год — 31 двор.
  • 1799 год — 172 жыхары, 32 двары.
  • 1816 год — 6 двароў.
  • 1897 год — 462 жыхары, 83 двары.
  • 1909 год — 394 жыхары, 61 двор.
  • 1917 год — 425 жыхароў, 93 двары.
  • 1960 год — 406 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 года — 167 жыхароў, 70 двароў.
  • 2009 — 95 жыхароў[2].
  • 2012 год — 90 жыхароў, 50 гаспадарак.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск: Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Спасылкі правіць