Ляда (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Ляда (Іжскі сельсавет))

Ля́да — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета.

Вёска
Ляда
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Новая Слабада
Насельніцтва
  • 3 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3751771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213824091
Ляда на карце Беларусі ±
Ляда (Вілейскі раён) (Беларусь)
Ляда (Вілейскі раён)
Ляда (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Ляда (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад горада Вілейка, за 133 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У 1867 годзе засценак у Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, належаў аднадворцу Міхаілу Невяровічу; у 1897 годзе ў Іжскай воласці таго ж павета.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней (1932) у складзе гміны Вішнева[1][2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце і вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Іжскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Світанне», затым СВК «Іжа».

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 114 жыхароў, 11 двароў.
  • 1921 год — 87 жыхароў, 13 двароў[3].
  • 1931 год — 88 жыхароў, 12 двароў[4].
  • 1960 год — 91 жыхар.
  • 1988 год — 30 жыхароў, 17 двароў.
  • 2008 год — 10 жыхароў, 8 гаспадарак.
  • 2012 год — 6 жыхароў, 5 гаспадарак.
  • 2019 год — 3 чал.

Зноскі

  1. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  2. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62

Літаратура правіць