Ліпнікі (Навасёлкаўскі сельсавет)

вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці Беларусі

Ліпнікі́[1] (трансліт.: Lipniki, руск.: Липники) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Вёска
Ліпнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
40 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244843043
Ліпнікі на карце Беларусі ±
Ліпнікі (Навасёлкаўскі сельсавет) (Беларусь)
Ліпнікі (Навасёлкаўскі сельсавет)
Ліпнікі (Навасёлкаўскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Ліпнікі (Навасёлкаўскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Месціцца за 25 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 25 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

На пачатку 20ст. пасяленне было вядома як засценак Ліпнікі Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся штаб партызанскай брыгады "Беларусь".

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • Пачатак ХХ ст. — 13 двароў, 84 жыхары.
  • 1917 год — 19 двароў, 103 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 года — 23 двароў, 40 жыхароў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць