Ліпнікі (Пухавіцкі сельсавет)

Лі́пнікі[1] (трансліт.: Lipniki, руск.: Липники) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Ліпнікі
Вид на Липники.jpg
Выгляд з шашы Н9383
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
4 чалавекі (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Ліпнікі на карце Беларусі ±
Ліпнікі (Пухавіцкі сельсавет) (Беларусь)
Ліпнікі (Пухавіцкі сельсавет)
Ліпнікі (Пухавіцкі сельсавет) (Мінская вобласць)
Ліпнікі (Пухавіцкі сельсавет)

НазваПравіць

Названа па прыкметах мясцовасці.

ГісторыяПравіць

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

На пачатку 20ст. пасяленне было вядома як урочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы часПравіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Па перапісу 1926 г. вядома як засценак.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

НасельніцтваПравіць

  • Пачатак ХХ ст.— 6 двароў, 70 жыхароў.
  • 1926 год — 12 двароў, 64 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 год — 4 двары, 4 жыхары

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

СпасылкіПравіць