Магілёўцы

вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Магілёўцы)

Магілёўцы[3] (трансліт.: Mahilioŭcy, руск.: Могилёвцы) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавета.

Вёска
Магілёўцы
Памятны знак Канстытуцыі 3 мая
Памятны знак Канстытуцыі 3 мая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
163 м[1]
Насельніцтва
  • 529 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225157[2]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256825051
СААТА
1256825051
Магілёўцы на карце Беларусі ±
Магілёўцы (Беларусь)
Магілёўцы
Магілёўцы (Брэсцкая вобласць)
Магілёўцы

Назва правіць

Непадалёк ад вёскі знаходзіцца ўзвышша, на якім выяўленыя вельмі старыя пахаванні. Мясцовыя насельнікі завуць гэтае месца Магільнікам. Паводле адной з версій, ад яго атрымала назву і вёска[4].

Сярод іншых версій паходжання назвы — у гонар пасяленцаў, што нібыта прыехалі сюды з-пад Магілёва, або паводле назвы родавага герба «Магіла» ўладальнікаў гэтых земляў — Быхаўцаў[5]. Апошняя версія мае асаблівы сэнс з-за магчымага словаўтваральнага і этымалагічнага падабенства і спалучэння з назвамі дзвюх блізкіх вёсак — гэта Брантоўцы (некалі маёмасьць памешчыка Бранта) і Зельзін (некалі маёмасць памешчыка Зельдзіна).

Гісторыя правіць

Сядзіба закладзена Іосіфам Быхаўцам, камергерам караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у XVIII стагоддзі. Унутры барочнага парку знаходзіўся двухпавярховы палац[5].

За расійскім часам — у Лыскаўскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні[6], уласнасць Быхаўцаў. Па смерці Аляксандра Быхаўца ў 1863 уласнікамі маёнтка сталі яно бяздзетныя сыны Станіслаў і Казімір, абодва былі генерал-маёрамі расійскага войска. Пасля смерці братоў маёнтак дастаўся сыну іх сястры Юліі (1825—1858) ад Яўстафія Дзяконскага (1820—1894), Казіміру Дзяконскаму[7][8]. Яго жонкай стала Стэфанія Талочка, дачка Эдварда Талочкі — гаспадара маёнтка Вердамічы Ваўкавыскага павета[7].

Апошнім уласнікам быў Альбін Дзяконскі. Пасля прыходу Саветаў у 1939 годзе Альбін быў арыштаваны і перавезены ў Мінск, пасля чаго яго след губляецца. Меркавана ён загінуў там у 1940 годзе. Родавая капліца Быхаўцаў была знішчана, парк закінуты. Палац у цяперашні час займае псіхіятрычная бальніца[5].

У 1940—1963 гадах цэнтр Магілявецкага сельсавета.

Транспарт правіць

Аўтамабільныя дарогі Н536 Ярашэвічы — Зіновічы — Магілёўцы[9] і Н564 Магілёўцы — Лібярполь[10].

Турыстычная інфармацыя правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Алфавитный список улиц по Могилевцы (руск.). Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Вера Терехова.. Откуда «есть пошла» моя деревенька (руск.). Гістарычная брама (13 лютага 2012).
  5. а б в Могилевцы, Пружанский район, Брестская область — бывший владелец с помощью Наполеона мечтал восстановить ВКЛ, а сейчас во дворце — психушка (руск.)(недаступная спасылка). Новыя падарожжы дылетанта. СТБ (25 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 8 снежня 2012.
  6. Mohylowce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 347.
  7. а б Папко, В. М.. Маёнтак Магілёўцы памешчыкаў Дзяконскіх у 1880 – 1930-я гады. (недаступная спасылка) (28 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2021. Праверана 1 мая 2020.
  8. Пясняр зялёных Магілёўцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 437.
  9. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (27 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 8 снежня 2012.
  10. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (27 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 8 снежня 2012.

Спасылкі правіць