Малая Бераставіца

аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Малая Бераставіца)

Мала́я Бераставі́ца[1] (трансліт.: Malaja Bierastavica, руск.: Малая Берестовица) — аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Малабераставіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Малая Бераставіца
Касцёл і царква
Касцёл і царква
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
171 м
Насельніцтва
  • 1 107 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1511
Паштовы індэкс
231778
Аўтамабільны код
4
СААТА
4204825031
Малая Бераставіца на карце Беларусі ±
Малая Бераставіца (Беларусь)
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца (Гродзенская вобласць)
Малая Бераставіца

Гісторыя правіць

Вядома з XVI ст. У 1552 годзе Бераставіца — маёнтак, уладанне А. Валовіча і інш., у Гродзенскім павеце ВКЛ.

3 1795 ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. У канцы XVIII ст. уладанне Юндзілаў, пазней Солтанаў. У 1845 г. маёнтак належаў А. І. Валкавыцкаму, уключаў 4 фальваркі — Генюшы (з аднайменнай вёскай), Малая Бераставіца (з вёскамі Бераставіцы і Каменка, часткай в. Хілякі), Пятруліна (з в. Канчаны), Світкова (з большай часткай в. Хілякі). У маёнтку было больш за 870 сялян, 2 заезныя дамы на дарозе ў мяст. Свіслач, карчма, 2 млыны (ветраны і вадзяны), вінакурня паравая. У маёнтку разводзілі танкарунных авечак (статак налічваў каля 1300 галоў), мелася больш за 180 галоў буйной рагатай жывёлы, на мясцовыя патрэбы выраблялі цэглу і вапну. Сяляне маёнтка акрамя сельскай гаспадаркі займаліся вырабам пражы, палатна і простага сукна. У фальварку Малая Бераставіца меліся аднапавярховы каменны сядзібны дом (пабудаваны ў канцы XVIII ст., не захаваўся), флігель (каменны, службовы), драўляныя дамы садоўніка і чэлядзі, гаспадарчыя пабудовы (хлявы, свіран, гумно, стайня і г.д.), сельскі запасны магазін (драўляны, на каменным фундаменце). Вёска Бераставіцы налічвала 26 двароў, 219 жыхароў.

У час паўстання 1863—64 гг. ў Малую Бераставіцу 20.5.1863 г. ўвайшоў атрад паўстанцаў. У 1866 г. па распараджэнні царскіх улад быў зачынены Малабераставіцкі касцёл (пабудаваны ў 1851—63 гг.), яго маёмасць перадалі Крынкаўскаму храму, а будынак і зямлю — Малабераставіцкаму праваслаўнаму прыходу, пры якім працавала школа.

 
Малая Бераставіца на малюнку Н. Орды. XIX ст.

У 1890 г. Малая Бераставіца — сяло, цэнтр Малабераставіцкай воласці Гродзенскага павета, і маёнтак (уладанне Р. Валкавыцкага, 530 дзес. зямлі). Паводле перапісу 1897 г. ў сяле 4 двары, 28 жыхароў, валасное праўленне, 2 праваслаўныя царквы, народнае вучылішча, у маёнтку 75 жыхароў. У 1912 г. ўладальнік маёнтка В.Валкавіцкі атрымаў дазвол на будаўніцтва крухмальнага завода. У 1914 г. ў маёнтку 117 жыхароў.

3 жніўні 1915 года Малая Бераставіца акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 — польскімі войскамі. У канцы ліпеня 1920 г. занята Чырвонай Арміяй, а ў верасні зноў польскімі войскамі. 3 сакавіка 1921 ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1921 г. вёска (22 двары, 112 жыхароў) і фальварак (4 дамы, 42 жыхары). Дзейнічалі ячэйкі КПЗБ і КСМЗБ. 3 лістапада 1939 г. ў БССР.

Паводле некалькіх крыніц, у верасні 1939 года ў вёсцы адбыўся пагром польскага насельніцтва: мясцовыя камуністы і крыміналісты, яўрэі і беларусы, жорстка забілі мясцовых палякаў, у тым ліку графаў Валкавіцкіх, ураднікаў гміны, лістаноша і настаўніка[2][3]. Следства, якое ў 20012005 гадах вёў польскі Інстытут Нацыянальнай Памяці, не дазволіла аднак раскрыць дакладных акалічнасцей падзеі[4].

З 12.10.1940 г. вёска — цэнтр Малабераставіцкага сельсавета Крынкаўскага раёна. У былым маёнтку была створана рыбная гаспадарка, адчынілася бальніца на 40 ложкаў. У вёсцы працавала амбулаторыя. Акупіравана ныцыстамі з чэрвеня 1941 г. да канца ліпеня 1944 г. 3 20.9.1944 г. у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобл. У 1949 г. ў Малой Бераставіцы створаны калгас «Сцяг Саветаў», з 1952 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «1 Мая», які ў 1971 перайменаваны ў калгас імя Прытыцкага.

Славутасці правіць

На каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік-магіла невядомага польскага салдата, які памер у 1920 годзе ў вайне з бальшавікамі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Wojciech Wybranowski, IPN: Będzie śledztwo w sprawie zbrodni w Brzostowicy Małej. Musieli zginąć, bo byli Polakami Архівавана 28 ліпеня 2009. // Nasz Dziennik, 2001-09-04.
  3. Wojciech Wybranowski, Komuniści przyszli nocą Архівавана 22 мая 2009. // Nasz Dziennik, 2001-09-23
  4. Nasz Dziennik: Sprawców nie wykryto(недаступная спасылка) // o2.pl, 2005-02-24

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4

Спасылкі правіць