Малыя Ляды

вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Малыя Ляды)

Малы́я Ля́ды[1] (трансліт.: Malyja Liady, руск.: Малые Ляды) — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзіць у склад Драчкаўскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Вёска
Малыя Ляды
Малыя Ляды, 2021 г.
Малыя Ляды, 2021 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 65 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776
Паштовыя індэксы
222227
Аўтамабільны код
5
СААТА
6248808046
Малыя Ляды на карце Беларусі ±
Малыя Ляды (Беларусь)
Малыя Ляды
Малыя Ляды (Мінская вобласць)
Малыя Ляды

Месціцца за 34 км ад горада і чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша), на аўтамабільнай дарозе Смілавічы — Грабёнка.

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Яны былі ва ўладанні Сангушкаў, з 1791 года — Манюшкаў[2]. У 1731 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы штогод.

Паводле падання, яшчэ ў XVII ст. тутэйшаму селяніну з’явілася Багародзіца і паказала месца ўзвядзення царквы. У 1732 годзе жонка ваяводы менскага Крыштафа Станіслава Завішы Тэрэза з Тышкевічаў перадала ёй копію цудоўнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Неўзабаве замест спарахнелай Завішы фундавалі новую царкву, пры якой заснавалі кляштар базыльян. У 1792 годзе пачалося ўзвядзенне мураванага будынка, завершанае ў 1794 годзе.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У пачачатку XIX ст. пры манастыры з’явілася багадзельня, а ў 1809 годзе з ініцыятывы настаяцеля, іераманаха Мялеція Сержбутоўскага адкрылася чатырохкласная духоўна-свецкая школа, у якой выхоўваліся і навучаліся дзеці розных станаў. Яе куратарам быў доктар права Казімір Манюшка. У 1834 годзе на базе школы створана духоўная семінарыя[3] (дзейнічала да 1848 года). З ліквідацыяй Грэка-Каталіцкай Царквы ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе манастыр перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 12 двароў. У 1914 годзе адкрылася народнае вучылішча. Станам на 1917 год — 20 двароў.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

На 1 красавіка 1996 года ў Лядах было 48 двароў. У 2000-я гады тутэйшая царква, помнік архітэктуры барока, пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1897 — 124 чал.
  • XX стагоддзе: 1917 — 164 чал.; 1 красавіка 1996 — 81 чал.; 1999 — 46 чал.
  • XXI стагоддзе: 2010 год — 47 чал.

Эканоміка правіць

Малочная ферма.

Славутасці правіць

 
Царква, 2021 г.

Страчаная спадчына правіць

  • Сядзіба Ельскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ляды́
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  3. Канстанцін Антановіч. Мецэнаты з роду Завішаў // «Культура» № 4 (976), 2228 студзеня 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць