Мураваная Ашмянка

Мурава́ная Ашмя́нка[1] (трансліт.: Muravanaja Ašmianka, руск.: Мурованая Ошмянка) — аграгарадок у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мураванаашмянкоўскага сельсавета.

Аграгарадок
Мураваная Ашмянка
Muravanaja Ašmianka, Śviran. Мураваная Ашмянка, Сьвіран (J. Bułhak, 1929) (2).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
338 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовы індэкс
231106
Аўтамабільны код
4
Мураваная Ашмянка на карце Беларусі ±
Мураваная Ашмянка (Беларусь)
Мураваная Ашмянка
Мураваная Ашмянка (Гродзенская вобласць)
Мураваная Ашмянка

Размешчана за 11 км на ПнЗ да Ашмян і 28 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны. Насельніцтва: 338 у 134 гаспадарках (1999). У вёсцы бальніца, сярэдняя школа.

ГісторыяПравіць

Захаваліся руіны[2] друкарні (цагляны будынак, збудаваны, магчыма, у 1590, перабудаваны ў жылы палац у 19 стагоддзі), якая ў пачатку 17 ст. належала Крыштафу Дарагастайскаму і дзе была надрукавана «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615). Касцёл Дзевы Марыі (драўляны будынак са званіцай, збудаваны ў канцы 18 — пач. 19 ст., падноўлены ў 1841 і 1874), які з’яўляе прыклады барока, класіцызму і народнага драўлянага дойлідства.

Падчас 2-й сусв. вайны (май 1944) каля вёскі адбыўся бой паміж сіламі АК і літоўскага дапаможнага кантынгенту (на нямецкай службе).

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Мураваная Ашмянка на сайце Глобус Беларусі (руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць