Міжэрычы

аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Міжэрычы)

Міжэ́рычы[1] (трансліт.: Mižeryčy, руск.: Мижеричи) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каралінскага сельсавета. Насельніцтва 271 чал. (1998). Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны.

Аграгарадок
Міжэрычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Межырэч
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1564
Аўтамабільны код
4
Міжэрычы на карце Беларусі ±
Міжэрычы (Беларусь)
Міжэрычы
Міжэрычы (Гродзенская вобласць)
Міжэрычы

НазваПравіць

Традыцыйную гістарычную назву Межырэч у 1970-х змянілі на сучасную афіцыйную Міжэрычы[2].

ГісторыяПравіць

Упершыню Межырэч згадваецца ў другой палове XV ст. як двор ва ўладанні Нацовічаў (Нацаў), пазней — Ільінічаў. 3 пачатку XVI ст. паселішчам валодаў маршалак гаспадарскі Войцех Клочка. Ён заснаваў тут касцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай. У 1550 Межырэч згадваецца ў крыніцах як мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства.

У 15601570-я паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочка з ваўкавыскім суддзём П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. Межырэч перайшла ў валоданне Дольскіх. З 1725 мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Межырэч апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 55 двароў, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Межырэч апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Межырэч увайшла ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета (16 ліпеня 1954 Межырэцкі сельсавет скасавалі). Станам на 1998 тут было 105 двароў.

У 2017 годзе Міжэрычы былі перададзены са складу Тулаўскага сельсавета ў Каралінскі сельсавет[3].

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Міжэрычах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункг, клуб, бібліятэка, пошта.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Царква Святой Тройцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Межырэ́чча, н.
  2. Валерый Шаблюк. Міжэрычы //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 137.
  3. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 (руск.) .
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць