Адкрыць галоўнае меню

Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)

Вёска ў Беларусі, колішняе мястэчка Нясвіжскай ардынацыі

Мікала́еўшчына[1] (трансліт.: Mikalajeŭščyna, руск.: Миколаевщина) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Нёман. Уваходзіць у склад Мікалаеўшчынскага сельсавета. 652 жыхары (2009 г.). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Стоўбцаў.

Вёска
Мікалаеўшчына
Цэнтр Мікалаеўшчыны.jpg
Цэнтр былога мястэчка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
652 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222698
Аўтамабільны код
5
Мікалаеўшчына на карце Беларусі ±
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) (Беларусь)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) (Мінская вобласць)
Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)

Мікалаеўшчына — малая радзіма Якуба Коласа.

ГісторыяПравіць

Упершыню Мікалаеўшчына згадваецца ў сяр. XVI ст. як уладанне Осцікавічаў. Сваю назву паселішча атрымала, відаць, ад імя Мікалая Осцікавіча. У 1555 Мікалаеўшчыну набыў Л. Свірскі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У 1596 Мікалаеўшчына перайшла ў валоданне М. К. Радзівіла «Сіроткі», які далучыў яе да Нясвіжскай ардынацыі. У гэты час вёска мела 17 двароў, карчму, бровар, прыстань. На мяжы XVIXVII стст. паселішча атрымала статус мястэчка. У 1617 сядзібу Яна Радзівіла ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч Уладзіслаў. Станам на 1628 у мястэчку было 5 вуліц (Сверынаўская або Уздзенская, Дворная, Мастовая, Мінская, Тыльная), 114 двароў, касцёл, ратуша, гасціны двор, рынак, млын, верф (сточня), 13 складоў для тавараў. У 1652 маршалак вялікі Аляксандр Людвік Радзівіл заснаваў тут касцёл Яна Хрысціцеля. У часы Трынаццацігадовай вайны ў 1664 Мікалаеўшчыну знішчылі маскоўскія захопнікі[2]. Станам на 1669 у мястэчку было толькі 20 двароў, на 1700 — 63, на 1777 — 62. У гэты час праз Нёман узвялі драўляны Калінавы мост даўжынёй у адну вярсту з чвэрцю.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Менскім павеце Мінскай губерні. У XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1867 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл на праваслаўную царкву. У 1882 каля Мікалаеўшчыны ў засценку Акінчыцы нарадзіўся Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку быў 141 двор, царква, карчма, крама, у пач. XX ст. — 168 двароў. 9 ліпеня 1906 г. у Мікалаеўшчыне адбыўся нелегальны з'езд настаўнікаў Мінскай губерні. З'езд быў разагнаны паліцыяй, за ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра) і інш.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку было 164 двары.

У 1939 Мікалаеўшчына ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Стаўбцоўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 1970 тут працуе турыстычная база «Высокі Бераг», з 1972 — Коласаўскі дзяржаўны заказнік. Станам на 1997 у вёсцы было 360 двароў, на 1 студзеня 2004 — 309 двароў.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Мікалаеўшчыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, пошта.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

Высокі Бераг, родны, мілы!
Люблю я твой пяшчаны скат
І хвоек нізкіх гурт пахілы,
Капцоў гранічных цэлы рад.



Высокі Бераг, кут мой мілы!
Люблю я жоўць тваіх пяскоў,
разложных хвоек гурт пахілы
І ціхі гоман лазьнякоў.

Якуб Колас. «Высокі Бераг».[4]


Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Валерый Шаблюк. Мікалаеўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 137.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
  4. Якуб Колас. «Высокі Бераг»

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць