Мікуліна (Талачынскі раён)

вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Міку́ліна[1] (трансліт.: Mikulina, руск.: Микулино) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Аболецкага сельсавета.

Вёска
Мікуліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2136
Аўтамабільны код
2
Мікуліна на карце Беларусі ±
Мікуліна (Талачынскі раён) (Беларусь)
Мікуліна (Талачынскі раён)
Мікуліна (Талачынскі раён) (Віцебская вобласць)
Мікуліна (Талачынскі раён)

Гісторыя правіць

На думку В. Вароніна, паселішча згадваецца як сяло Мікулінскае[2] пры размежаванні каля 1455 года маёнтка Падбярэззе князёў Івана і Фёдара Ямантавічаў з маёнткам Варанцэвічы пана Івана Іллініча, калі яно трапіла да апошняга разам двума з паловай селішчамі ў нейкім «горадзе Коч». Іншыя даследчыкі атаясняюць згаданае сяло Мікулінскае з горадам Мікуліным (цяпер вёска ў Смаленскай вобласці Расіі).[3]

Пэўна вядома прынамсі з сярэдзіны XVI ст., з апісання паветаў утвораных у ВКЛ адміністрацыйнай рэформай 1565—1566 гадоў, як Мікуліна ў Віцебскім павеце[4].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Варонін В. Новыя даныя аб землеўладанні магнацкага роду Іллінічаў у XV ст. // Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеефікацыі. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці 4 чэрвеня 2005 года. — Мн.: Белпрынт, 2006. — 128—132.
  3. Аляхновіч Р. А., Рыбчонак С. А., Шаланда А. І. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст.: радавод, гербы, уладанні. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 373 с., іл., карта.
  4. Русская историческая библиотека. Отдел 1-2. — Т.30. — Юрьев, 1914. — № 118, Стб. 894.

Спасылкі правіць