Міхалова (Пухавіцкі раён)

Міхало́ва[1] (трансліт.: Michalova, руск.: Михалово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вёска
Міхалова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Міхалёва
Насельніцтва
2 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Міхалова на карце Беларусі ±
Міхалова (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Міхалова (Пухавіцкі раён)
Міхалова (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Міхалова (Пухавіцкі раён)

Геаграфія правіць

Месціцца за 45 км на паўднёвы захад ад Мар'інай Горкі, 45 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя правіць

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Сталінградзец", працавала кузня.

У 1939 г. да Міхалова была далучана в. Цагельня. Цагельня у пачатку XX ст. урочышча, 1 двор, 7 жыхароў. У 1917 г. хутар.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. У траўне 1943 года вёска была спалена, загублена 3 жыхары.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 1940 год— 17 двароў, 52 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 года — 1 двор, 1 жыхар.
  • 2009 год — 2 жыхары[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць