Міцкевічы (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Міцкевічы)

Міцке́вічы[1] (трансліт.: Mickievičy, руск.: Мицкевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавічаў, чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда. Насельніцтва 300 жыхароў, 172 гаспадаркі (2005). Лічаць, што гэта назва ўтворана ад прозвішча Міцкевіч.

Вёска
Міцкевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
272
Насельніцтва
390 чалавек (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225340
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204854041
Міцкевічы на карце Беларусі ±
Міцкевічы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Міцкевічы (Баранавіцкі раён)
Міцкевічы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Міцкевічы (Баранавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У 1574 годзе вёска, уласнасць вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста[2]. Пад 1606 годам пазначана ў вопісе дакументаў цэнтр, архіва старажытных актавых кніг. У 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, адкрыта народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры яе вызваленні вызначыўся Герой Савецкага Саюза гвардыі лейтэнант, камандзір танкавай роты І. М. Сухамлін. Пры вызваленні чыгуначнай станцыі Міцкевічы танкісты знішчылі шмат тэхнікі праціўніка, каля 100 гітлераўцаў. На франтах вайны загінулі 14 вяскоўцаў.

У 1970 годзе з Міцкевічамі аб’яднана суседняя в. Калеснікі[3].

Інфраструктура правіць

Працуюць клуб, магазін.

Насельніцтва правіць

  • XX стагоддзе:
    • 1905 год — 531 жыхар.
    • 1921 год — 68 двароў, 350 жыхароў.
    • 1939 год — 750 жыхароў.
    • 1959 год — 807 жыхароў.
    • 1970 год — 733 жыхары.
    • 1998 год — 272 двары, 390 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 год — 300 жыхароў, 172 гаспадаркі.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мі́цкавічы
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 713
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць