Навасёлкі (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 2,5 км ад Бярозы, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Навасёлкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 177 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225209
Аўтамабільны код
1
Навасёлкі на карце Беларусі ±
Навасёлкі (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Навасёлкі (Бярозаўскі раён)
Навасёлкі (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Навасёлкі (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

У 1890 годзе ў Картузскабярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Непадалёку ад вёскі дзейнічаў цагельны завод.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 1932 года ў Сялецкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ва Углянскім сельсавеце. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 14 красавіка 1964 года вёска ў Бярозаўскім сельсавеце[2].

У 1970 годзе вёска ў Бярозаўскім сельсавеце, ферма; племсаўгас «Прамень».

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з просталінейнай двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, якая ў паўд. частцы заканчваецца Т-падобнай развілкай.

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць