Навасёлкі (Калінкавіцкі раён)

вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Капліцкага сельсавета.

Вёска
Навасёлкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1514 год
Насельніцтва
  • 123 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2345
Паштовыя індэксы
247740
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223834056
Навасёлкі на карце Беларусі ±
Навасёлкі (Калінкавіцкі раён) (Беларусь)
Навасёлкі (Калінкавіцкі раён)
Навасёлкі (Калінкавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Навасёлкі (Калінкавіцкі раён)

Гісторыя правіць

Найранейшая згадка пра паселішча ўтрымліваецца ў лісце 1514 года караля Жыгімонта Старога пісару Федку Міхайлавічу Святошу на трыманне Навасёлак у Мазырскім павеце, выслужаных яго пляменнікам, нябожчыкам Іванам Булатавым, вінным дзядзьку нейкую суму грошай[2]. Надалей тое сяло Іпскай нядзелі[A] Мазырскай воласці названа ў апісанні Мазырскага замка 1552 года. У гэтай крыніцы сказана, што яшчэ гадоў 15, можа і болей, назад Навасёлкі з 25 чалавекамі аддадзены князю Уладзіміру (Пуціўльскаму), а на той час было ў трыманні княгіні, жонкі нябожчыка. Жыхары Навасёлак «перестали тягнути и города рубити за пана Нарбута[B]»[4], у староства якога складалася апісанне.

У 1924—1968 гадах цэнтр Навасёлкаўскага сельсавета[5].

Заўвагі правіць

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласць, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замка. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасці[3].
  2. Мікалай, сын Войцеха, Нарбут атрымаў мазырскае староства перад 1542 годам.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Стары́я Навасёлкі
  2. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511–1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508–1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). – Vilnius: Žara, 2002 [2004]. № 478
  3. Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 191
  4. Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 644
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).

Спасылкі правіць