Адкрыць галоўнае меню

Налібакі (Стаўбцоўскі раён)

Стаўбцоўскі раён
(Пасля перасылкі з Вёска Налібокі)

НазваПравіць

На думку беларускага географа, В. Жучкевіча, тапонім «Налі́бакі»[2] ўтварыўся ад прозвішча «Малібог»[3].

ГісторыяПравіць

Упершыню ўспамінаюцца ў 1447 годзе. Да 1485 года належалі Гедыгольдавічам, потым Кезгайлам і да 1554 года Завішам і Шэметам, з 1555 — Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Менскага павета Менскага ваяводства.

У XVI ст. сталі цэнтрам воласці. У 1636 годзе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл заснаваў тут касцёл, перабудаваны ў 1699 годзе.

Станам на 1727 год у мястэчку 62 двары. З 1720-х гадоў працавала Налібоцкая шкляная мануфактура, створаная на высокім для таго часу тэхнічным узроўні.

На 1757 год — 83 двары, карчма. Налібакі былі цэнтрам лавецтва (тэрытарыяльнай адзінкі ўладанняў Радзівілаў), якое ахоплівала значныя лясныя абшары на тэрыторыі Верхняга Панямоння[4].

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Налібакі ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1801 год у мястэчку 61 двор, касцёл, крама, бровар, карчма.

У 1830 годзе паблізу мястэчка заснавана рудня, у 1852 годзе металургічная вытворчасць складалася з Руднянскага і Клецішчанскага заводаў. У розны час вырабляліся чыгуначныя рэйкі, паласавое, шыннае, чатырохграннае і круглае жалеза. У 1852 годзе было 3 домны, пракатны стан, 5 паравых машын, 8 пудлінгавых печаў, 4 ліцейні. У 1854 годзе працавала 218 рабочых, выраблена 500 тыс. пудоў чыгуну, у 1858 годзе — 561 рабочы, выраблена 80 тыс. пудоў жалеза. Паводле аб'ёму прадукцыі Налібацкі металургічны камбінат у 1852—1857 гадах займаў 1-е месца на Беларусі і быў адным з буйных металургічных прадпрыемстваў Расійскай імперыі.

У 2-й палове XIX ст. Налібокі перайшлі да Вітгенштэйнаў, з 1881 года — да Гагенлоэ. Паводле вынікаў перапісу (1897) 224 двары, касцёл, малітоўны дом, 2 школы, бальніца, валасны суд, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Налібакі ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года Налібакі ў складзе БССР, вёска, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета.

У гады 2-й сусветнай вайны савецкія партызаны 8 мая 1943 года забілі 128 чалавек, у т.л. трох жанчын, некалькі падлеткаў і дзесяцігадовае дзіця[5][6]. Людзей, знішчаных у Налібаках, называлі «контррэвалюцыйнымі элементамі — паліцаямі і шпіёнамі»[7]. Сын аднаго з братоў і некаторыя пакінутыя ў жывых партызаны сцвярджалі, што аддзел Бельскіх не меў дачынення да гэтага выпадку, бо ў гэты дзень знаходзіўся за 100 км ад мястэчка[8]. У 2001 годзе польскі Інстытут нацыянальнай памяці абвінаваціў некаторых удзельнікаў аддзелу Бельскага ў разні ў мястэчку Налібакі.

Падчас карнай аперацыі "Герман" 8 жніўня 1943 года Налібакі спалены нямецкімі акупантамі, былі забіты ксяндзы Борадын і Бойка.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Налібоках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры.

СлавутасціПравіць

 
Свята-Міхайлаўская царква

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Налібо́кі
  2. Валерый Шаблюк. Налібакі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 274.
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 250.
  4. Крывашэеў Дз. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы // Верхняе Панямонне. — Мінск: І. П. Логвінаў. — Вып. 1. — 2012. — С. 34
  5. Śledztwo w sprawie zbrodni popełnionych przez partyzantów radzieckich na żołnierzach Armii Krajowej i ludności cywilnej na terenie powiatów Stołpce i Wołożyn. // Instytut Pamięci Narodowej, 16.05.2006(польск.) 
  6. Prokurator Anna Gałkiewicz, Omówienie dotychczasowych ustaleń w śledztwach w sprawach o zbrodnie w Nalibokach i Koniuchach // Naszawitryna.pl, 14.05.2003(польск.) 
  7. Sowjetische Partisanen in Weissrussland... — S. 119.
  8. Кастусь Лашкевіч, TUT.BY, У Галівудзе думаюць, што герб Беларусі — «Пагоня»(руск.) 
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 380.
  10. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць