Нарчы

вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Нарчы)

Нарчы́[1] (трансліт.: Narčy, руск.: Нарчи) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.

Вёска
Нарчы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258813134
Нарчы на карце Беларусі ±
Нарчы (Беларусь)
Нарчы
Нарчы (Гродзенская вобласць)
Нарчы

Гісторыя правіць

Вядома з XIX стагоддзя як вёска ў Лябёдскай воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уладанне Грабоўскіх. Па звестках 1905 года, меліся 112 дзесяцін зямлі.

Па выніках Рыжскай мірнага дагавора 1921 года вёска апынулася ў Вялікалябёдскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 12 кастрычніка 1940 года паселішча ўвайшло ў склад Халечынскага сельсавета Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР.

20 верасня 1944 года Нарчы ўвайшлі ў склад Гродзенскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года — у Шчучынскім раёне. 23 сакавіка 1964 года паселішча перададзена Гардзееўскаму сельсавету, які 1 жніўня 1966 года быў перайменаваны ў Мажэйкаўскі.

У студзені 1951 года ўтвораны калгас «Паведамленне». З красавіка 1951 года — у складзе калгаса імя Шверніка, з 1957 года — у саўгасе «Вялікае Мажэйкава» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы.

Па дадзеных 2001 года працавала крама. У 2016 годзе населены пункт быў перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2].

7 красавіка 2020 года ад палу сухой травы згарэла большая частка вёскі — 20 хат[3].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 8 дамоў, 71 жыхар.
  • XX стагоддзе: 1905 год — 139 жыхароў; 1921 год — 33 двары, 138 жыхароў; 1940 год — 44 двары, 193 жыхары.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 26 двароў, 49 жыхароў; 2009 год — 19 жыхароў[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. (руск.)
  3. На Шчучыншчыне ад палу травы згарэла большая частка вёскі. . Радыё Свабода (7 красавіка 2020). Праверана 09.04.2020.
  4. Насельніцтва Гродзенскай вобласці па выніках перапісу 2009 года (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 08.04.2020.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.— 592 с.: іл. ISBN 985-11-0218-0. — С. 556.

Спасылкі правіць