Невель (Пінскі раён)

вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Невель)

Не́вель[2] (трансліт.: Nievieĺ, руск.: Невель) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на шашы Р147, на мяжы з Украінай. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавета. У вёсцы знаходзіцца міждзяржаўны памежны пункт пропуску ва Украіну (дазволены праход і праезд толькі грамадзянам Беларусі і Украіны, — на ўкраінскім боку размешчана сяло Прыкладнікі).

Вёска
Невель
Аўтобусны прыпынак
Аўтобусны прыпынак
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 117 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225745[1]
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254893021
Невель на карце Беларусі ±
Невель (Пінскі раён) (Беларусь)
Невель (Пінскі раён)
Невель (Пінскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Невель (Пінскі раён)

Гісторыя правіць

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 633 чалавекі ў 153 дварах[3].

У снежні 1942 года і маі 1943 года ў 1941—1944 гадах гітлераўцамі было спалена 150 дамоў, забіта 214 чалавек[3].

Планіровачная структура правіць

Вёска мае дзве вуліцы.

Інфраструктура правіць

Працуе крама.

Транспарт правіць

У вёсцы знаходзяцца прыпыначны пункт аўтобуснага маршруту Пінск—Семехавічы, а таксама канцавы прыпыначны пункт аўтобуснага маршруту Пінск—Невель.

Насельніцтва правіць

  • 352 чалавекі (па перапісу 2009 года).

Цікавыя факты правіць

  • Праезд у суседнюю вёску Семехавічы магчымы толькі грамадзянам Беларусі праз тэрыторыю Украіны (маецца своеасаблівы тэрытарыяльны «апендыкс» Украіны, які заходзіць у тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, і пакінуты з часоў СССР), або ў аб'езд — па лясных дарогах.
  • У Пскоўскай вобласці Расіі, за 724 кіламетры (па аўтадарозе) ёсць горад з такой жа назвай — Невель.

Зноскі

  1. http://zip.belpost.by/street/nevel-brest-pinskiy-hoynovskiy
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. а б Невель (руск.)

Спасылкі правіць