Новы Двор (Шаршунскі сельсавет)

вёска Шаршунскім сельсавеце Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі

Но́вы Двор[1] (трансліт.: Novy Dvor, руск.: Новый Двор) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета.

Вёска
Новы Двор
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 717 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223047
Аўтамабільны код
5
Новы Двор на карце Беларусі ±
Новы Двор (Шаршунскі сельсавет) (Беларусь)
Новы Двор (Шаршунскі сельсавет)
Новы Двор (Шаршунскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Новы Двор (Шаршунскі сельсавет)

Гісторыя правіць

Першапачаткова Новы двор быў спадчыным уладаннем сям'і Статкевічаў. Каля 1590 года належаў Смаленскаму ваяводу Пятру Дарагастайскаму. Пазней вядомымі ўладальнікамі маёнтка былі віленскі харужы Марцін Гурскі і яго жонка Марыя Саламярэцкая (памерла неўзабаве пасля 1627 года), дачка князя Багдана Саламярэцкага (крычаўскага і алучыцкага старосты). Марыя была швагеркай Багдана Статкевіча.

У 1695 годзе (альбо 1668) Новы Двор набылі менскі падстароста Марцін Казімір Валадковіч (памёр у 1716 г.) і яго жонка Алена Кастравіцкая. Маёнтак заставаўся ва ўласнасці сям'і аж да 1917 года. Апошнімі трыма ўладальнікамі вёскі былі: Людвік Ксаверый Валадковіч (нар. у 1813 г.), ганаровы куратар школ Віленчыны, яго сын Язэп Габрыэль Валадковіч (1851-1913) і сын Язэпа, Людвік Лявон Валадковіч (1878-1930).

З 20 студзеня 1960 года па 1968 год Новы Двор з’яўляўся цэнтрам Рагаўскога сельсавета[2].

Страчаная спадчына правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Спасылкі правіць