Новікі (Акцябрскі раён)

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Новікі, Акцябрскі раён)

Но́вікі[2] (трансліт.: Noviki, руск.: Новики) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Вёска
Новікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
7
Насельніцтва
11[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247304
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240804036
Новікі на карце Беларусі ±
Новікі (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Новікі (Акцябрскі раён)
Новікі (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Новікі (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 25 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 258 км ад Гомеля, 32 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія правіць

На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці). На захадзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з кароткай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. На 1795 год у Бабруйскім павеце Мінскай губерні, уладанне земскага суддзі І. Л. Кялчэўскага. У XIX стагоддзі ў маёнтку Бірча, уладанні памешчыка Месцера. На 1870 год у складзе Бартнінскай воласці Бабруйскага павета.

У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года амаль цалкам спалілі вёску (29 двароў з 30) і забілі 55 жыхароў. У снежні 1943 года карнікі забілі яшчэ 147 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі; у 1964 годзе ўстаноўлена стэла). 19 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 7 двароў, 11 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1795 год — 26 двароў, 184 жыхары.
  • 1940 год — 30 двароў.
  • 1959 год — 83 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 13 двароў, 27 жыхароў.
  • 2004 год — 9 гаспадарак, 18 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі правіць