Ніўнае (Акцябрскі раён)

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Ніўнае)

Ні́ўнае[2] (трансліт.: Niŭnaje, руск.: Нивное) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.

Вёска
Ніўнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
13
Насельніцтва
20[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247302
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240808046
Ніўнае на карце Беларусі ±
Ніўнае (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Ніўнае (Акцябрскі раён)
Ніўнае (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Ніўнае (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 23 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 253 км ад Гомеля, 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка правіць

Побач аўтадарога Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з кароткай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Парэцкай воласці Мазырскага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Пазначана пад 1560 годам у сувязі з устанаўленнем меж вёсак. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у казённым маёнтку Нястанавічы. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1925 годзе — у Граб'ёўскім сельсавеце Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года забілі 10 жыхароў. 10 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 13 двароў, 20 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 3 двары, 23 жыхары.
  • 1897 год — 6 двароў, 52 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 11 двароў, 79 жыхароў.
  • 1917 год — 82 жыхары.
  • 1925 год — 14 двароў.
  • 1940 год — 29 двароў, 60 жыхароў.
  • 1959 год — 69 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 21 двор, 40 жыхароў.
  • 2004 год — 15 двароў, 27 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць