Падлужжа (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Падлужжа, Брэсцкі раён)

Падлу́жжа[1] (трансліт.: Padlužža, руск.: Подлужье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 56 км на поўдзень ад Брэста, 12 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток Нарава) і дзяржаўная граніца з Польшчай, аўтадарогай звязана з гарадскім пасёлкам Дамачава і шашой БрэстТамашоўка.

Вёска
Падлужжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
121 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225021
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805056
Падлужжа на карце Беларусі ±
Падлужжа (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Падлужжа (Брэсцкі раён)
Падлужжа (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Падлужжа (Брэсцкі раён)

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць князя Вітгенштэйна. У 1870 годзе вёска з'яўлялася цэнтрам сельскай грамады.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Падлужскага сельсавета. Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 267 сялянскіх душ (1858)
  • 54 двары, 348 жыхароў (1897)
  • 370 жыхароў (1905)
  • 37 двароў, 186 жыхароў (1921)
  • 321 жыхар (1959)
  • 266 жыхароў (1970)
  • 54 гаспадаркі, 121 жыхар (2005)

Інфраструктура правіць

  • Пачатковая школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Магазін

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць