Палянкі (Бабруйскі раён)

Паля́нкі[1] (трансліт.: Palianki, руск.: Полянки) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кавалёўскага сельсавета.

Вёска
Палянкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
19 чалавек (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 225
Паштовы індэкс
212912
Аўтамабільны код
6
СААТА
7208824081
Палянкі на карце Беларусі ±
Палянкі (Бабруйскі раён) (Беларусь)
Палянкі (Бабруйскі раён)
Палянкі (Бабруйскі раён) (Магілёўская вобласць)
Палянкі (Бабруйскі раён)

Геаграфічнае становішча правіць

Вёска знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі «Цялуша» на лініі Бабруйск-Жлобін.

Гісторыя правіць

Заснавана пад канец XIX стагоддзя на месцы былых хутароў Цёплыя Палянкі і Халодныя Палянкі. Паводле Усерасійскага перапісу 1897 года — лясное ўрочышча Палянкі Туркоўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, 1 гаспадарка, 10 жыхароў. Побач дзейнічае лесапільны завод. У 1917 годзе разбіта на хутары, на якіх 9 гаспадарак, 56 жыхароў. У 1931 годзе арганізаваны калгас «1 Мая № 2», які аб'яднаў 7 гаспадарак. У пачатку 1930-х гадоў хутары аб'яднаны ў вёску. У Вялікую Айчынную вайну 7 вяскоўцаў загінула на фронце. Да 20 снежня 1982 года вёска ў складзе Ламбаўскага сельсавета[2]. У 1986 годзе ў вёсцы 53 гаспадаркі ў складзе калгаса «Сцяг камуны».

Планіроўка вуліц правіць

Планіроўка Т-падобная з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. Галоўная вуліца арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 10 жыхароў
  • 1907 год — 34 жыхароў
  • 1917 год — 56 жыхароў
  • 1926 год — 224 жыхары
  • 1959 год — 255 жыхароў
  • 1970 год — 158 жыхароў
  • 1986 год — 107 жыхароў
  • 2007 год — 34 жыхары
  • 2014 год — 19 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008.
  • Памяць. Бабруйскі раён. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1998.

Спасылкі правіць