Паперня (Лідскі раён)
(Пасля перасылкі з Вёска Паперня, Лідскі раён)
Папе́рня[1] (трансліт.: Papiernia, руск.: Паперня) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваверскага сельсавета.
Вёска
Паперня
|
ГісторыяПравіць
Згодна з вопісам парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе, Паперня — двор і вёска Дылеўскай парафіі, уласнасць пані Кастравіцкай, пісаравай гродскай лідскай[2]. Тракт публічны вёў праз Паперню з Гродна на Вільню.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Лаўрэш Леанід. Маёнткі Касцянёва і Паперня // Наша Слова. № 39 (1554), 30 верасня 2021.; № 40 (1555), 7 кастрычніка 2021.; № 41 (1556), 14 кастрычніка 2021.; № 42 (1557), 21 кастрычніка 2021. // на pawet.net