Пацяраеўка

(Пасля перасылкі з Вёска Пацяраеўка)

Пацяра́еўка[2] (трансліт.: Paciarajeŭka, руск.: Потеряевка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Вёска
Пацяраеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
153 м
Колькасць двароў
39[1]
Насельніцтва
59[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213251
Аўтамабільны код
6
Пацяраеўка на карце Беларусі ±
Пацяраеўка (Беларусь)
Пацяраеўка
Пацяраеўка (Магілёўская вобласць)
Пацяраеўка

Гісторыя правіць

Паводле падання, у в. Пацяраеўка было некалі толькі 3 двары. У 1708 годзе згадваецца ў паперах Пятра I. Паданне сведчыць, што расійскі цар згубіў свой кішэнны гадзіньнік на ланцужку на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца в. Пацяраеўка. Ён вярнуўся, пашукаў, але не знайшоў і паехаў назад. Пад’яжджаючы да в. Чыкаўка, пачуў ціканне гадзінніку: «чы-чы-чы», «чык-чык-чык» (адсюль і назва суседняй вёскі Чыкаўка). На карце 1777 года Пацяраеўка адзначана разам з вадзяным млынам. У 1877 годзе пабудавана мураваная Траецкая царква[3].

Інфраструктура правіць

У вёсцы дзейнічаюць крама і дом сацыяльных паслуг[1].

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелTa, 1999, с. 576

Спасылкі правіць