Петкавічы (Баранавіцкі раён)

Пе́ткавічы[2] (трансліт.: Pietkavičy, руск.: Петковичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 34 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі БаранавічыМінск, каля р. Ішкалдзь, на аўтадарозе Новая МышМінск.

Вёска
Петкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Петкавічы на карце Беларусі ±
Петкавічы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Петкавічы (Баранавіцкі раён)
Петкавічы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Петкавічы (Баранавіцкі раён)

ГісторыяПравіць

У XIX — пачатку XX ст. вёска Гарадзейскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У сярэдзіне XIX ст. ў складзе маёнтка Ішкалдзь, які належаў Вітгенштэйнам.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Нясвіжскім раёне Баранавіцкай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лысіцкага сельсавета. 24 жніўня 1951 года перададзена ў склад Ішкальдскага сельсавета Гарадзішчанскага раёна[3]. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 18 жніўня 1986 года цэнтр сельсавета.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Петкавіцкага сельсавета[4].

ІнфраструктураПравіць

Працуюць сельскагаспадарчыя майстэрні, ветэрынарны пункт, базавая школа, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі, дзіцячыя яслі-сад, аўтаматычная тэлефонная станцыя.

НасельніцтваПравіць

Вядомыя асобыПравіць

  • Іван Фёдараў (Іаан (Ян) Федаровіч) (1510?, Петкавічы? — 16 снежня 1583, Львоў) — сярэдневяковы ўсходнееўрапейскі друкар.

Зноскі

  1. Дзяржкартгеацэнтр
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 24 августа 1951 г. О перечислении деревни Петкевичи Лысицкого сельского Совета, Несвижского района, Барановичской области, в состав Ишкольдского сельского Совета, Городищенского района, Барановичской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць