Плужыны

(Пасля перасылкі з Вёска Плужыны)

Плу́жыны[1] (трансліт.: Plužyny, руск.: Плужины) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.

Вёска
Плужыны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
67 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовыя індэксы
231453
Аўтамабільны код
4
Плужыны на карце Беларусі ±
Плужыны (Беларусь)
Плужыны
Плужыны (Гродзенская вобласць)
Плужыны

Геаграфія правіць

Знаходзіцца на Навагрудскім узвышшы, прыкладна за 4 км на ўсход ад возера Свіцязь, на поўдзень ад Русаціна і Лагаваткі, паміж Мірацічамі і Ятвеззю на захадзе і Дубровай і Рамейкамі на ўсходзе. На поўдзень ад Плужын знаходзяцца Саленікі і Белыя Лугі.

Гісторыя правіць

Вядомы прынамсі з 1685 года як асобны маёнтак, разам з суседнім маёнткам Валеўка, належаў ваяводу берасцейскаму Стэфану Казіміру Курчу.

У XIX стагоддзі вёска і фальварак Плужыны ў маёнтку Райца Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1797—1898 гадах маёнткам Райца валодалі Верашчакі[2][3].

Ускосна згаданы ў баладзе Адама Міцкевіча «Свіцязь»[4]

Хто ў Навагрудскім вандруючы краі,
Прагне на ўсе падзівіцца,
Хай у Плужынскі бор завітае,
Гляне на возера Свіцязь…

У час напісання балады ўладальнікам быў Міхал Верашчака, сябар Міцкевіча і брат яго каханай Марылі.

З 1859 года фальварак належаў Садоўскім[5], у 1898 годзе фальварак і вёску разам набыў Ваўжынец Путкамер.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі — вёска, фальварак і леснічоўка Плужыны ў гміне Цырын Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года з пачаткам Другой сусветнай вайны ў складзе Беларускай ССР, з 1991 года — Беларусі.

Насельніцтва правіць

  • 1999 год — 108 чалавек
  • 2010 год — 67 чалавек

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Плужы́ны
  2. Род Верашчакаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 21 мая 2023.
  3. Н. А. Ковалевич. Усадьба в деревне Райца: история и современность.
  4. Свіцязь / Аўт.- Адам Міцкевіч /[1]
  5. Płużyny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 330.

Спасылкі правіць