Пруднікі (Задуброўскі сельсавет)

вёска ў Задуброўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі

Пру́днікі[1] (трансліт.: Prudniki, руск.: Прудники) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета. За 28 км па паўночны ўсход ад Віцебска, 34,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Пруднікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
2 чалавекі (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212819101
Пруднікі на карце Беларусі ±
Пруднікі (Задуброўскі сельсавет) (Беларусь)
Пруднікі (Задуброўскі сельсавет)
Пруднікі (Задуброўскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Пруднікі (Задуброўскі сельсавет)

Гісторыя правіць

У 18 стагоддзі ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Лемніца. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года ў Полацкай губерні. У 1785 годзе вёска ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі ў складзе маёнтка Лемніца. Паводле інвентара 1846 года вёска ва ўладанні губернскага сакратара М.Бабарыкіна. З 1866 года ў Віцебскім павеце. Да 6 кастрычніка 1981 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 9 двароў, 77 жыхароў (1785)
  • 19 двароў, 128 жыхароў (1846)
  • 1 гаспадарка, 2 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць