Прылёпаўка[1] (трансліт.: Pryliopaŭka, руск.: Прилёповка) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.

Вёска
Прылепаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
147 м
Насельніцтва
12 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2248
Паштовы індэкс
213201
Аўтамабільны код
6
Прылепаўка на карце Беларусі ±
Прылёпаўка (Беларусь)
Прылёпаўка
Прылёпаўка (Магілёўская вобласць)
Прылёпаўка

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Асінаўскага сельсавета[2]. Побач з вёскай цячэ рака Проня.

ГісторыяПравіць

Перад вайной у вёсцы жыло 219 чалавек у 34 дварах[3].

За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск-Прылепаўка-Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[4].

У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 34 двары, забіты 1 чалавек[3].

Ля вёскі ўсталяваны мемарыял часоў Вялікай Айчыннай вайны[5].

Зноскі

СпасылкіПравіць