Пуцькі (Чавускі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Пуцькі, Чавускі раён)

Пу́цькі[1] (трансліт.: Pućki, руск.: Путьки) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета. Непадалёку ад вёскі цячэ рака Проня.

Вёска
Пуцькі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
293 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2242
Аўтамабільны код
6
Пуцькі на карце Беларусі ±
Пуцькі (Чавускі раён) (Беларусь)
Пуцькі (Чавускі раён)
Пуцькі (Чавускі раён) (Магілёўская вобласць)
Пуцькі (Чавускі раён)

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Асінаўскага сельсавета[2].

У 0,9 км на поўнач ад в. Пуцькі з 1994 года знаходзіцца аднайменны гідралагічны заказнік мясцовага значэння плошчай 38 га[3].

ГісторыяПравіць

Перад вайной у вёсцы жыло 618 чалавек у 139 дварах[4].

За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку СкварскПрылёпаўка—Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[5].

У чэрвені 1944 года гітлераўцамі быў спалены 131 двор, забіты 3 чалавекі[4].

У Пуцькаўскай школе-садзе знаходзіцца Музей баявой славы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Путьки (руск.) 
  4. 4,0 4,1 Путьки (руск.) 
  5. Прони кровавые берега (руск.) 

СпасылкіПравіць