Пціч (Мінскі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Пціч, Мінскі раён)

Пціч[1] (трансліт.: Pcič, руск.: Птичь) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацежынскага сельсавета.

Вёска
Пціч
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223022
Аўтамабільны код
5
Пціч на карце Беларусі ±
Пціч (Мінскі раён) (Беларусь)
Пціч (Мінскі раён)
Пціч (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Пціч (Мінскі раён)

Гісторыя правіць

У 1654 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтка Славенск у Мінскім ваяводстве ВКЛ[2]. Да 1863 г. маёнтак Пціч належаў шляхціцам Лапіцкім — ім кіраваў, трымаючы гаспадарку на высокім узроўні, Гектар Янавіч Лапіцкі (1829/1830—1904), паўстанцкі начальнік Мінскага ваяводства ў часы Студзеньскага паўстання (1863—1864). За ўдзел Гектара Лапіцкага ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864) маёнтак Пціч быў секвестраваны ў лістападзе 1863 г. і канфіскаваны расійскімі ўладамі, а сам Гектар Лапіцкі быў пазбаўлены дваранства Расійскай імперыі. У сакавіку 1864 г. маёнтак Пціч быў аддадзены ў арэнду інжынер-падпаручніку Сцыпіёну Беліновічу. За жонкай Гектара Лапіцкага Юліяй засталіся ў валоданні толькі сядзіба Ратамка і засценкі Ваські і Самулеўшчына ў Мінскім павеце. У 1882 г. Гектар Лапіцкі атрымаў вяртанне правоў дваранскага саслоўя.

Вядомыя асобы правіць

  • Гектар Янавіч Лапіцкі (1829/1830—1904), паўстанцкі начальнік Мінскага ваяводства ў часы Студзеньскага паўстання (1863—1864)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 710

Літаратура правіць

Спасылкі правіць