Пціч (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Пціч, Пухавіцкі раён)
Пціч[1] (трансліт.: Pcič, руск.: Птичь) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33,5 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на левым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці).
Вёска
Пціч
|
НазваПравіць
Назва ўтвораная ад ракі, на якой стаіць населены пункт.
ГісторыяПравіць
Вёска заснаваная ў 1920-я гады. У 1926 годзе была сельскагаспадарчая арцель «Пціч».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
У 1960 годзе пасёлак.
НасельніцтваПравіць
ДэмаграфіяПравіць

- 1960 — 102 жыхары
- 1999 — 8 жыхароў
- 2002 — 4 двары, 4 жыхары
- 2010 — 3 жыхары
- 2012 — 2 гаспадаркі, 2 жыхары
РэлігіяПравіць
- Праваслаўная царква. Каля вёскі ёсць царква Святога Іаана Хрысціцеля.
Турыстычная інфармацыяПравіць
СлавутасціПравіць
- Каля вёскі месціцца музей старадаўніх рамёстваў «Дудуткі»
Спіс вуліцПравіць
- Лясная вуліца
- Цэнтральная вуліца[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пціч, м. (з Пці́ча, за Пцічо́м)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.
ЛітаратураПравіць
- Пціч // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 171. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх