Пяскі (Голацкі сельсавет)

Голацкі сельсавет, Пухавіцкі раён

Пяскі́[1] (трансліт.: Piaski, руск.: Пески) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 22 км ад Мінска, каля ракі Свіслач.

Вёска
Пяскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Пяскі на карце Беларусі ±
Пяскі (Голацкі сельсавет) (Беларусь)
Пяскі (Голацкі сельсавет)
Пяскі (Голацкі сельсавет) (Мінская вобласць)
Пяскі (Голацкі сельсавет)

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх[2], пазней Оштарпаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе былі капліца і карчма. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

31 сакавіка 1851 года пры пераездзе Свіслачы каля Пяскоў загінуў Леан Оштарп. Мост не вытрымаў цяжкую карэту і абваліўся. На месцы смерці Оштарпа яго сям’я ўсталявала памятны камень з надпісам[3].

У 1858 годзе вёска ў маёнтку Феліцыянава, уласнасць А. Івашкевіча. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-х гадах была працоўная школа 1-й ступені. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, быў створаны калгас «Чырвоная Беларусь».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года ў Рудзенскім раёне.

Насельніцтва правіць

  • 1908 год — 38 двароў, 388 жыхароў
  • 1917 год — 41 двор, 298 жыхароў
  • 1960 год — 174 жыхары
  • 2002 год — 6 двароў, 12 жыхароў
  • 2007 год — 35 гаспадарак, 93 жыхары
  • 2010 год — 36 гаспадарак, 91 жыхар
  • 2012 год — 33 гаспадаркі, 84 жыхары

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пя́скі
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 3 снежня 2023.
  3. а б SgKP 1887, с. 674.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  5. В. Куницкій, О. Дмитриева Дукорское имение Пуховичского района в XVI — начале XX в.. — С. 71.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць